Прыём заявак 2020
Аргкамітэт прэміі праектнай фатаграфіі і сторытэлінгу ПРАФОТА рады аб'явіць адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе.
Фатаграфічная прэмія
Прэмія ПРАФОТА у катэгорыі «Фатаграфія» прымае заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія працуюць з фатаграфіяй у дакументальным жанры ці эксперыментуюць з мастацкімі формамі, у дзвюх намінацыях:

• Дакументальная фатаграфія
• Мастацкая фатаграфія


Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці фотапраектаў ды кароткі спіс — з 7-мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.
Лічбавы сторытэлінг
У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» прымаюцца заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

• Дакументальны лічбавы праект
• Мастацкі лічбавы праект


Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці лічбавых праектаў ды кароткі спіс — з 7-мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» могуць удзельнічаць праекты наступных тыпаў:
– лінейны праект;
– нелінейны праект;
– інтэрактыўны праект.

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.
Місія «ПРАФОТА»
Мы выступаем за стварэнне адзінай прасторы для ўзаемадачынення і павышэння візуальнай пісьменнасці асобаў, якія займаюцца фатаграфіяй або цікавяцца ёю.

Мы засяроджваемся на развіцці беларускай фатаграфіі, уздымаючы стандарты сучаснага дакументальнага і мастацкага фота ў Беларусі. Стымулюючы грамадскую цікавасць да фатаграфіі, мы імкнемся стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і магчымасці росту актыўнага і эфектыўнага сумоўя беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фотасправы.
У склад журы ўвайшлі:
Ганна Шпакава
Cтаршыня журы
Дымітры Бэк
Dimitri Beck
Энрыка Стэфанэллі
Enrico Stefanelli
Кэраль Кёртынг
Carol Körting
Антаніна Сцебур
Antonina Stebur
Журы намінацыі «Лічбавы сторытэлінг»:
Шарль-Анры Фрызон
Charles-Henry Frizon
Вольга Кравец
Olga Kravets
Сяргей Карпаў
Sergey Karpov
Падрабязней аб умовах і журы конкурсу чытайце на адпаведных старонках: «Фатаграфічная прэмія» і «Лічбавы сторытэлінг».